«Дыверсійныя групы рыхтаваліся зладзіць хаос у тыле войска Лукашэнкі»
10- 21.11.2023, 10:53
- 20,440
А сам дыктатар збіраўся ўцякаць і баяўся, што расейцы не дазволяць яго борту ўзляцець.
Кніга польскага журналіста Збігнева Парафяновіча «Polska na Wojnie» («Польшча на вайне») стала інфармацыйным выбухам не толькі на радзіме яе аўтара.
Сярод іншых тэм яна расказвае пра паніку беларускага дыктатара Лукашэнкі ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.
Як адзначае аўтар кнігі, беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка ў пачатку расейскага ўварвання ва Украіну настолькі перажываў за ўласны лёс, што афіцыйны Менск спрабаваў праз розныя каналы высветліць у Варшавы, ці прапусціць Польшча дыктатара праз мяжу і ці дазволіць яму затым пакінуць межы краіны і вылецець з найбліжэйшага польскага аэрапорта.
Лукашэнка баяўся, што расейцы не дазволяць яго борту ўзляцець у паветранай прасторы Беларусі.
Затое Польшча, наадварот, сур'ёзна разглядала магчымасць поўнага ўступлення Беларусі ў вайну і рыхтавала сцэнарый, паводле якога антырэжымныя дыверсійныя групы меркавалася адправіць у тыл беларускага войска і ўчыніць там хаос.