1 верасня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Было, але прайшло

2
Было, але прайшло

Расейскія палітычныя кузуркі накінуліся на Ратару.

У эклектычнай мешаніне, якую кіраўніцтва краіны выдае «народу», савецкая спадчына займае важнае месца.

Раз так, то не варта было б чапаць музычных зорак савецкай пары – Алу Пугачову, Сафію Ратару. Не толькі самім не чапаць, але строга пакараць рознага кшталту «нізавым звёнам кіравання» і «грамадзянскім актывістам» - не нападаць. Ігнараваць. Што б Пугачова ці Ратару ні казалі аб спецаперацыі і ўладах Расеі. Таму што ўсякі цень на гэтыя імёны - падрыў створанай савецкай утульнасці мінулага.

Але, не. Следам за нападкамі на Пугачову, прыйшла чарга яе вечнай канкурэнткі на савецкай эстрадзе - Сафіі Ратару. У Крыме заявілі, што могуць адабраць у спявачкі яе гатэль - Villa Sofia ў Ялце (відаць, камусьці спадабалася). Нейкія палітычныя кузуркі заяўляюць, што Ратару «не зрабіла нічога добрага для жыхароў паўвострава».

Ды ваш курортны паўвостраў у савецкія часы быў неаддзельны ад песень Ратару, якія несліся з дынаміка . Але цяпер, відаць, «было, але прайшло».

Тэлеграм-канал «Рывок і Прарыў»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках