У Беларусі забаранілі продаж папулярнага кетчупу
4- 21.11.2023, 12:50
- 8,092
У соусе знайшлі некалькі забароненых харчовых дадаткаў.
Дзяржстандарт апублікаваў новы спіс прадукцыі, забароненай да рэалізацыі ў Беларусі. Гэтым разам туды трапілі кетчуп, сухія плады, дражэ, прыправы і сушаная рыбка.
Пачнём з папулярнага кетчупу пад назвай “Соус Краснадарскі” гандлёвай маркі «Тогрус». Вытворца не пасаромеўся "уперці" туды мноства харчовых дадаткаў, якія забароненыя пры выпуску падобнай прадукцыі.
А вось да спецыі “Хмелі-сунэлі” з маркіроўкай “Лаўка спецый” былі пытанні ў мікрабіялагічных паказчыках. Па-першае, выяўлены бактэрыі кішачнай палачкі. Па-другое, дапушчальны ўзровень утрымання цвілі быў перавышаны ў дзясяткі разоў.

Знайшлі парушэнні і ў закусцы да піва. У прадукцыі пад назвай "Карась лустачкі салёна-сушаныя з перцам" і "Рыба "Царская" салёна-сушаная". Пры іх вытворчасці прымянялася харчовая дабаўка - кансервант сарбат калію (Е202), недапушчальная для выкарыстання пры вытворчасці салёна-сушанай харчовай рыбнай прадукцыі. І яшчэ адзін важны момант: у маркіроўцы карася не пазначаная краіна знаходжання вытворцы.