УСУ накрылі агнём 810-ю брыгаду расейскіх марпехаў проста падчас узнагароджання
15- 21.11.2023, 13:17
- 30,598
Акупанты панеслі вялізныя страты ў дзень ракетных войскаў і артылерыі РФ.
Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па збоі расейскіх марскіх пяхотнікаў у дзень ракетных войскаў і артылерыі РФ.
У выніку ўдару як мінімум 25 захопнікаў было знішчана, яшчэ блізу 100 атрымалі раны.
Удар па ворагу стаў помстай за байцоў 128-й брыгады, па якіх расейцы нанеслі ўдар у Запарожскай вобласці. Пра гэта ў Telegram паведаміў украінскі ваяр Робэрт Броўдзі з пазыўным «Мадзяр».
Са слоў украінскага вайскоўца, камісія, якая прыбыла на месца абстрэлу, спрабуе засакрэціць страты акупантаў, каманднага складу.
Таксама Мадзяр адзначыў, што ўкраінскія ваяры нанеслі ўдар па ворагу ў момант узнагароджання ў дзень ракетных войскаў і артылерыі РФ.
Баец УСУ адзначыў, што вялікія страты панесла 810-я асобная гвардзейская брыгада марской пяхоты РФ, якая дыслакуецца ў часова акупаваным Севастопалі.
«Адплата за 128-ю (брыгаду УСУ - рэд.). 25 «сведкаў Кабзона», больш за 100 дэфектавана (паранена - рэд.), Х - страты каманднага складу, строга засакрэчана прыбылай камісіяй», - распавёў «Мадзяр».
Украінскі вайсковец таксама паведаміў некалькі фактаў аб адплаце варожай 810 асобнай брыгадзе марской пяхоты:
УСУ стукнулі па ворагу праз два тыдні пасля нападу на 128-ю брыгаду;
атакавалі ворагаў на ўскрайку лесу, які быў нібыта старанна падрыхтаваны і замаскаваны;
камандаванне ворага спазнялася, аднак УСУ пачакалі.
«810-я, адчуваеце боль, мы дакладна ведаем. За нашых хлопцаў. За Закарпацкую асобную горна-штурмавую. Уважліва сочыце за некралогамі, асабліва ў пабліках з акупаванага Крыма. І вакол галоўнага шпіталя імя Бурдэнкі», - распавёў «Мадзяр».
«Мадзяр» зазначыў, што неўзабаве страты асабовага складу пацвердзяць самі расейцы, калі пачнуць публікаваць некралогі загінулых акупантаў.
Акрамя таго, «Мадзяр» анансаваў новыя ўдары па расейскіх захопніках.