У Беларусі забаранілі міксер папулярнай маркі
10- 21.11.2023, 14:12
- 9,542
Што з ім не так?
У Беларусі забаранілі прадаваць адну з мадэляў міксера вядомага брэнда VITEK. Прычына ў недапушчальных радыёперашкодах, якія ён стварае падчас працы, паведамілі ў Дзяржстандарце.
Адмыслоўцы забракавалі ручны пластыкавы міксер расейскай маркі VITEK, мадэль VT-1495 магутнасцю 400 Вт. Бытавая тэхніка вырабляецца ў Кітаі.
Міксер не адпавядае патрабаванням тэхрэгламенту Мытнага саюза праз электрамагнітныя перашкоды, якія ён стварае пры рабоце.
"Квазіпікавыя і сярэднія значэнні напружання індустрыяльных радыёперашкод, якія ствараюцца на сеткавых зацісках, перавышаюць дапушчальныя ўзроўні", – паведамілі ў ведамстве.
Прыбор забаранілі ўвозіць і прадаваць у Беларусі.