Беларусы напалохалі фальсіфікатараў
24- 21.11.2023, 14:19
- 12,710
Цяпер іх спісы будуць зачыненымі.
Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка заявіў, што ў Беларусі больш не будуць публікаваць спісы фальсіфікатараў з так званых выбаркамаў
Раней такія спісы публікаваліся, бо Беларусь, паводле ягоных слоў, хацела паказаць адкрытасць сістэмы.
«У выніку атрымалі булінг, цкаванне гэтых людзей. Гэтыя спісы становяцца раптам аб'ектам вывучэння, што тут граху хаваць, розных спецыяльных службаў», - сказаў кіраўнік лукашэнкаўскага ЦВК.
Таксама ён дадаў, што запрашаць назіральнікаў АБСЕ - гэта не іх кампетэнцыя. Паклікаць яны маюць намер толькі кіраўніцтва ЦВК краін СНД.
«Мы выбары праводзім для сябе, для сваёй краіны. Гэта наша ўнутраная справа, - сказаў кіраўнік ЦВК. — І ўжо сапраўды мы не абавязаныя даваць справаздачу ні перад якімі еўрапейскімі структурамі».
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб'яднаныя «выбары» ў «палату прадстаўнікоў» і «мясцовыя саветы».