2 студзеня 2026, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салаўёў у эфіры ТВ зладзіў істэрыку праз Італію

22
Салаўёў у эфіры ТВ зладзіў істэрыку праз Італію

Прапагандыст трызніў «расейскім мядзведзем».

Расейскі топ-прапагандыст Уладзімір Салаўёў агучыў чарговую порцыю пагроз. На гэты раз «пад раздачу» патрапіла Італія праз вайсковую дапамогу Украіне.

Пра тое, чым не дагадзіла расейцам гэтая краіна, гаварылася ў эфіры перадачы прапагандыста на расейскай ТВ. Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на любоў да Італіі, РФ ёй «нічога не даруе».

«Мы бачым, як італьянская зброя забівае расейцаў, у тым ліку і мірных. І калі італьянцы думаюць, што ў нас кароткая памяць, і калі яны думаюць, што ўсё скончыцца «хіхі ды хаха», то яны глыбока памыляюцца. Расейскі мядзведзь, ён нападае без папярэджання і спыніць яго складана», - заявіў Салаўёў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках