Уначы ў сераду ў Беларусі будзе да -12
3- 21.11.2023, 15:24
- 3,164
Вецер будзе паўночны.
У сераду, 22 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не прагназуецца, толькі ўночы па поўдні краіны месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных адцінках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні слабы да сярэдняга.
Тэрмометры ўночы пакажуць 6-12 марозу, удзень прагназуецца -1...-6.