Сілавікі затрымалі дзяўчыну, якая вярнулася з Польшчы
6- 21.11.2023, 15:50
- 21,884
Яе адправілі ў ІЧУ.
Сілавікі затрымалі магілёўку, якая жыла ў Польшчы. З інфармацыі «Медыязоны», дзяўчыну клічуць Валерыя Стахоўская.
Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал паведамляе, што дзяўчына змешчаная ў ІЧУ паводле артыкулу аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, у яе канфіскаваны тэлефон. Паведамляецца, што дзяўчына ў сваім тэлеграм-канале размяшчала допісы аб дзейнасці забароненых на тэрыторыі Беларусі арганізацый і асвятляла акцыі, якія праходзілі за мяжой.