Лаўроў накіраваны на «прасоўванне» расейскай мовы ў Беларусі
38- 21.11.2023, 16:45
- 19,140
Што плануе рабіць.
Кіраўнік Міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў прыгразіў «абрусеннем» усім краінам-суседкам РФ.
Пра зацікаўленне Масквы ў прасоўванні расейскай мовы чыноўнік заявіў у рамках 41-га пасяджэння Рады кіраўнікоў суб'ектаў РФ.
Падчас сваёй прамовы Лаўроў акцэнтаваў, што Расея мае намер «навязваць» расейскую мову шляхам пашырэння адукацыйных праграмаў, перш за ўсё ў памежных з РФ краінах.
Таксама ён указаў, што частку намаганняў Расея накіруе на тое, каб працоўныя мігранты вывучылі расейскую.
«Мы зацікаўленыя ў прасоўванні пазіцый расейскай мовы, перш за ўсё ў памежных з Расеяй краінах, а таксама ў пашырэнні адукацыйных праграмаў на расейскай мове з прыцэлам у тым ліку на навучанне працоўных мігрантаў», – сказаў ён.