РФ за паўтары гадзіны скінула на Херсонскую вобласць 25 авіябомбаў
6- 21.11.2023, 18:00
- 7,700
Ёсць разбурэнні і пацярпелыя.
Днём аўторка, 21 лістапада, Расея запусціла па Херсонскай вобласці 25 кіраваных авіябомбаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка Херсонскай АГА Аляксандра Пракудзіна.
Паводле ягоных звестак, бомбы былі запушчаныя ў перыяд з 11:20 да 13:00. Вораг скінуў іх на населеныя пункты Берыслаўскага і Кахоўскага раёнаў.
У выніку атакі, паводле папярэдніх звестак, пацярпелі два чалавекі.
У Берыславе раненне атрымаў 74-гадовы мужчына, у Новаберыславе – 54-гадовы мясцовы жыхар. Ім прапанавалі меддапамогу.



Абстрэлы Херсона
Расейскія войскі штодня і некалькі разоў абстрэльваюць Херсон з часова акупаванай часткі Херсонскай вобласці. Учора, 19 лістапада, акупанты абстралялі шматпавярховік у Херсоне – 3-гадовае дзіця атрымала раненні, калі гуляла на вуліцы з бабуляй. Яшчэ трое дарослых таксама пацярпелі. А 18 лістапада, у Херсоне праз абстрэлы раненні атрымаў валанцёр.
Акрамя таго, расейскія войскі, акрамя правабярэжжа, пачалі абстрэлы левабярэжжа Херсонскай вобласці. Такім чынам, паводле звестак АВА, яны спрабуюць спыніць украінскія войскі пасля замацавання на некалькіх плацдармах на акупаванай тэрыторыі рэгіёну.