2 студзеня 2026, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія кантрабандысты знайшлі арыгінальны спосаб перапраўкі цыгарэтаў у Літву

6
Беларускія кантрабандысты знайшлі арыгінальны спосаб перапраўкі цыгарэтаў у Літву

Прыляцелі на паветраным шары.

У Варанскім раёне Літвы, які мяжуе з Гарадзенскай вобласцю Беларусі, памежнікі перахапілі выпушчаны беларускімі кантрабандыстамі метэазонд з грузам цыгарэтаў, паведаміла літоўская памежная служба.

Увечары 18 лістапада памежнікі патрулявалі сяло ля мяжы. У цемры яны заўважылі і перахапілі латэксны шар пры спуску з вышыні блізу 3 метраў.

Да яго быў прымацаваны загорнуты ў поліэтылен груз – 750 пачкаў цыгарэтаў NZ Gold з беларускімі акцызамі. Таксама шар быў абсталяваны GPS-перадатчыкам. Відаць, для таго, каб памагатыя кантрабандыстаў маглі вызначыць дакладнае месцазнаходжанне грузу ў Літве.

«У параўнанні з палётамі цыгарэтаў з дапамогай дронаў гэты спосаб перавозкі кантрабанды пакуль не папулярны, паколькі патрабуе вельмі спецыфічных ведаў і чакання спрыяльных умоваў надвор'я», – адзначылі ў памежнай службе.

На думку спецыялістаў Літоўскай гідраметэаралагічнай службы, гэты аб'ект нагадвае метэазонды, якія імі выкарыстоўваюцца. Такія шары штодня выпускаюць з Ковенскай метэастанцыі. Метэазонд напоўнены газападобным геліем або вадародам. Чым ён большы і чым больш газу, тым вышэйшая грузападымальнасць шара.

Сёлета за 10 месяцаў літоўскія памежнікі зафіксавалі 95 спробаў пераправіць кантрабанду з Беларусі ў Літву з дапамогай дронаў. За аналагічны леташні перыяд такіх выпадкаў было ў тры разы менш, ды і за ўвесь 2021 год – 17. Праўда, такім спосабам перавозяць невялікія партыі цыгарэтаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках