2 студзеня 2026, Пятніца, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Варшавы ў Берлін за 5 гадзінаў: У Польшчы запускаюць новыя цягнікі

1
З Варшавы ў Берлін за 5 гадзінаў: У Польшчы запускаюць новыя цягнікі

З 10 снежня пачне працаваць таксама новы маршрут з Кракава ў Берлін.

Польская чыгуначная кампанія PKP Intercity анансавала запуск 11 дадатковых міжнародных рэйсаў у 2024 годзе. З Варшавы ў Берлін будуць курсіраваць чатыры экспрэс-цягнікі за дзень.

З 10 снежня пачне працаваць таксама новы маршрут з Кракава ў Берлін.

У кампаніі PKP Intercity анансавалі новы расклад на 2024 год, які набудзе моц з 10 снежня. Сярод іншага, колькасць міжнародных злучэнняў вырасце на 11 (да 63 на дзень). З Варшавы ў Берлін будуць курсіраваць чатыры экспрэс-цягнікі за дзень, самым хуткім з якіх можна будзе даехаць за 5 гадзінаў 21 хв.

Цягнік IC Chopin, які звязваў Варшаву з Венай, падоўжаць. З 10 снежня на ім можна будзе ехаць у Нямеччыну з прыпынкамі ў Празе і Вене. Апошняя станцыя – Мюнхен, на якой можна будзе перасесці на цягнік да Альпаў.

Штодзённы цягнік IC Odra будзе злучаць Кракаў з Берлінам. Ён будзе спыняцца ў Катавіцы, Аполе, Уроцлаве і Зялёнай Гуры. Цягнік IC Danubius будзе забяспечваць ранішняе злучэнне Уроцлава і Кракава з Венай і вечаровае вяртанне. Цягнік складаецца з дзвюх групаў вагонаў, якія злучаць у Багуміне, адкуль усе пасажыры прадоўжаць рух у Аўстрыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках