2 студзеня 2026, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Арменіі не паедзе ў Менск на пасяджэнне АДКБ

Кіраўнік МЗС Арменіі не паедзе ў Менск на пасяджэнне АДКБ
АРАРАТ МІРЗАЯН

Раней адмовіўся прыязджаць Пашынян.

Кіраўнік МЗС Арменіі не зможа ўдзельнічаць у пасяджэнні РМЗС краінаў АДКБ у Менску. Пра гэта Арарат Мірзаян паведаміў у тэлефоннай размове з беларускім калегам Сяргеем Алейнікам, паведамляе прэс-служба армянскага міністэрства.

Размова адбылася на ініцыятыву беларускага боку. Падчас яе былі закранутыя пытанні, звязаныя з дзейнасцю АДКБ. Арарат Мірзаян адзначыў, што не зможа ўдзельнічаць у супольным пасяджэнні РМЗС АДКБ, Рады міністраў абароны і Камітэта сакратароў Рады бяспекі, запланаваным на 22 лістапада ў Менску.

Нагадаем, 14 лістапада падчас тэлефоннай размовы (зноў-такі з ініцыятывы беларускага боку) з Аляксандрам Лукашэнкам прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што не паедзе ў Менск на пасяджэнне АДКБ.

Армянскім СМІ сваю пастанову Пашынян патлумачыў тым, што АДКБ, нягледзячы на свае абавязальніцтвы, «не адрэагавала належным чынам на выклікі бяспекі Арменіі»: «Пры ўсёй павазе да ўсіх нашых калегаў, канстатуем: чаму кожны раз мы выпраўляемся туды (на мерапрыемствы АДКБ. — Заўв. рэд.) і паўтараем адно і тое, не атрымліваючы пры гэтым ніякага водгуку, і вяртаемся? Наступным разам усё зноў паўтараецца».

Пашынян падкрэсліў, што Арменія «шукае і знаходзіць» іншых хаўруснікаў у бяспецы, таму што цяперашнія партнёры, «у тым ліку з аб'ектыўных прычынаў, не маюць магчымасці прадаваць зброю і боепрыпасы». І дадаў, што пастанавіў не ехаць у Менск «для таго, каб даць сабе і АДКБ час падумаць пра далейшыя планы».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках