5 траўня 2024, Нядзеля, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастак Бэнксі раскрыў сваё сапраўднае імя ў раней неапублікаваным інтэрв'ю

4
Мастак Бэнксі раскрыў сваё сапраўднае імя ў раней неапублікаваным інтэрв'ю
КАДР З РЭПАРТАЖУ ТЭЛЕКАНАЛА ITV LONDON ЗА 2003 ГОД, НА ЯКІМ, ІМАВЕРНА, ПАКАЗАНЫ БЭНКСІ. ФОТА: ITV NEWS

Бэнксі ўпершыню назваў сваё сапраўднае імя ў 2003 годзе.

Ананімны вулічны мастак Бэнксі назваў сябе Робі ў адным з першых інтэрв'ю. Запіс з'явіўся ў адкрытым доступе толькі цяпер на сайце BBC.

Радыёвядоўца Найджэл Урэнч пагутарыў з маладым артыстам у 2003 годзе на ягонай першай буйной выставе «Вайна за газон». Журналіст удакладніў, ці можна называць Бэнксі Робертам. На гэта мастак адказаў: «Я Робі». У выніковую версію гэты момант не ўвайшоў. Урэнч знайшоў запіс падчас падрыхтоўкі серыі падкастаў, прысвечаных гісторыі знакамітага мастака.

Бэнксі – адзін з самых вядомых стрыт-арт мастакоў у свеце. Цягам усёй ягонай кар'еры журналісты і прыхільнікі спрабавалі высветліць асобу творцы. У 2016 годзе навукоўцы правялі даследаванне і пацвердзілі, што сапраўднае імя Бэнксі – Робін Ганінгем.

Некаторыя мяркуюць, што пад маскай Бэнксі хаваецца заснавальнік гурта Massive Attack Роберт Дэль Ная. На карысць гэтай версіі сведчыць тое, што працы мастака часта з'яўляліся ў тых самых месцах, дзе Роберт выступаў з канцэртамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках