Прэзідэнт Польшчы звярнуўся да ўкраінцаў з нагоды 10-й гадавіны Еўрамайдана
2- 21.11.2023, 21:29
- 3,020
Анджэй Дуда выказаў падтрымку еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выпусціў відэазварот з нагоды дзясятай гадавіны Еўрамайдана, выказаўшы падтрымку еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны.
Дуда нагадаў, што пасля поўнамаштабнага расейскага ўварвання Польшча першай стала патрабаваць надання Украіне статусу кандыдаткі на ўступленне ў ЕЗ.
Prezydent @AndrzejDuda z okazji 10. rocznicy Majdanu: Pragnę zapewnić Was, że Polska będzie niezłomnie stała z Wami ramię w ramię i będzie Was wspierała w walce z agresorem. Nikt bowiem tak dobrze jak Polacy nie rozumie, jak wielką cenę trzeba płacić za wolność i niepodległość. pic.twitter.com/0uD8odIEXb
— Kancelaria Prezydenta (@prezydentpl) November 21, 2023
«Некалькі дзён таму Еўракамісія рэкамендавала пачаць з Украінай перамовы пра ўступленне. Гэта вялікі поспех, з якім я вас віншую. Але гэта таксама вялікі выклік», – адзначыў ён.
Пры гэтым Дуда запэўніў, што Польшча непахісна будзе стаяць плячом да пляча з Украінай і падтрымліваць яе ў барацьбе з расейскім агрэсарам.
«Бо ніхто так добра, як палякі, не разумее, які вялікі кошт трэба плаціць за свабоду і незалежнасць. Мы будзем дапамагаць вам на вашым шляху ў ЕЗ і NATO, таму што хочам бачыць вас у нашай еўрапейскай сям'і як мага хутчэй», – падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.