2 студзеня 2026, Пятніца, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакупнік Forbes не змог сабраць патрэбнай сумы

Пакупнік Forbes не змог сабраць патрэбнай сумы

Угода скасаваная.

Forbes Global Media Holdings, матчына кампанія часопіса Forbes, скасаваў угоду з продажам часопіса і звязанага з ім сайта 28-гадоваму амерыканскаму бізнэсмэну Осціну Расэлу. Пра гэта паведамляе Axios.

У электронным лісце супрацоўнікам генеральны дырэктар Forbes Майк Федэрле заявіў, што «скасаванне гэтага продажу не паўплывае на нашу паўсядзённую дзейнасць або бізнэс-мэты, наш непараўнальны сусветны брэнд».

Прадавец, кампанія Integrated Whale Media Investments, якая базуецца ў Ганконгу, скасавала дамову з Расэлам. Той павінен быў закрыць угоду яшчэ 1 лістапада, прыкладна праз шэсць месяцаў пасля таго, як было абвешчана пра ягоную прапанову, але не змог сабраць на гэта грошы.

«Цягам многіх гадоў у нашай кампаніі не было нястачы ў інвестыцыйным інтарэсе, і мы прадоўжым разглядаць іншыя магчымасці, якія могуць дапамагчы паскорыць нашу стратэгію росту», – заявіў Федэрле.

У рамках угоды Forbes Global Media ацанілі на $ 800 млн, што прыкладна на 30% перавышае рэальны кошт Forbes. У самога бізнэсмэна такіх грошай не было і няма, а фундатараў ён знайшоў.

Частку сумы, прыкладна $300 млн, нібыта павінна была даць індыйская Sun Group і яе віцэ-прэзідэнт Шыў Хемко, але гэтыя грошы аказаліся пад пытаннем праз сувязь з Расеяй і Кітаем.

Яшчэ адным інвестарам угоды называлі кенійскага прадпрымальніка Джуліуса Мвале.

Пры гэтым расейскі бізнэсмэн Магамед Мусаеў выхваляўся, што за ўгодай на самай справе стаіць ён, сказаў, што не інвестуе ў Forbes ніводнага даляра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках