У Варшаве адбудзецца акустычны канцэрт Лявона Вольскага
- 23.11.2023, 19:06
- 1,426
Ужо заўтра.
24 лістапада ў Варшаве адбудзецца акустычны канцэрт Лявона Вольскага і Паўла Трыпуця. Музыкі выступяць у варшаўскім кінатэатры «Ілюзіён» (ul. Narbutta, 50A, metro Pole Mokotowskie), у рамках адкрыцця фестывалю беларускіх фільмаў Bulbamovie.
Канцэрт пачнецца а 21-й гадзіне. Прагучаць вядомыя хіты – «Паветраны шар», «Маё каханне», «Палон», а таксама некаторыя песні з апошняга праекта «Эмігранты».
«Хто хацеў пабачыцца ў Варшаве? Прыходзьце заўтра 24 лістапада на адкрыццё фестывалю», – піша Вольскі.
А 19 гадзіне ў «Ілюзіёне» пройдзе прагляд фільмы «Развітанне» рэжысёра Якуба Станкевіча. Запланаваная дыскусія пасля яго. А ўжо далей – згаданы канцэрт.