13 студзеня 2026, aўторак, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вілейскім раёне замежнік пратараніў міліцэйскае аўто

3
У Вілейскім раёне замежнік пратараніў міліцэйскае аўто

За ім зладзілі пагоню са стралянінай.

У Вілейскім раёне ў пасёлку Ілья затрыманы замежнік. Яго падазраюць перавозцы псіхатропных рэчываў. Падчас пагоні міліцыянеры выкарысталі зброю.

Як распавялі, у прэс-службе МУС, падазраваны спрабаваў схавацца на каршэрынгавым аўтамабілі, пратараніўшы міліцэйскае аўто.

«Для прыпынення супрацоўнікі выкарыстоўвалі табельную зброю. Транспартны сродак уцекача атрымаў механічныя пашкоджанні, сам трафікёр пры гэтым не пацярпеў», - гаворыцца ў паведамленні МУС.

У мужчыны было знойдзена 4 кг пара-метылэфедрону. У тайніках аператыўнікі знайшлі яшчэ 2 кг таго ж рэчыва. Таксама расейскімі паліцыянтамі на тэрыторыі РФ былі канфіскаваныя яшчэ амаль 2 кг пара-метилэфедрона і 5 тысяч таблетак MDMA.

Распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках