«Гэта ўжо граніца»: Беларус пачаў худнець са 180 кілаграм і здымаць TikTok
6- 24.11.2023, 14:22
- 6,258
За тры тыдні збавіў 15 кіло і набраў пяць мільёнаў праглядаў.
"Дабрыдзень, мяне завуць Славік, я таўстун", — так пачынаецца першы ролік эксперыменту. У ім харызматычны хлопец без прыхарошвання расказвае сваю гісторыю і на ўсю застаўкі жыліцца ў спартовай зале. Дзівосным чынам ягоная шчырасць і мэтанакіраванасць дазволілі набраць мільёны праглядаў ужо за першыя дні работы над сабой, піша «Онлайнер».
Славік — даволі вядомы ў Менску ўладальнік кальяннага бара. Відавочна, што з такой працай яму было відавочна не да здаровага ладу жыцця. Але стаўшы чарговы раз на вагу і выявіўшы там лічбу 180, хлопец наважыў, што гэта ўжо граніца, і трэба было б сабой заняцца. А каб не кінуць і зноў не сарвацца на піва з каўбаскамі вечарамі, стаў весці ў TikTok відэадзённік.
@slavkatolstyak Скидываю со 180кг. День 1
♬ оригинальный звук - SlavKa
Першы ролік сабраў 3,6 мільёна праглядаў. Наступныя — ад ста тысяч да паўмільёна. Каментатары падтрымліваюць хлопца і матывуюць не кідаць свой занятак, а ён прызнаецца, што быў не гатовы да такога ўсплёску цікавасці.
«Дагэтуль меў 14 няўдалых спроб схуднець. Па-сапраўднаму выйшла гэта толькі на апошніх курсах універсітэта, калі пайшоў у заклад з сябрам, што ў мяне з'явяцца "кубікі" на жываце да лета. Кубікі не з'явіліся, але я скінуў больш за 40 кг, ганарыўся сабой і пачуваўся нашмат лепш. Нават дзяўчаты сталі самі клікаць на спатканні.

Потым ізноў адкат — усё праз няправільны рэжым, шкодную ежу і познюю працу. Купляў абанементы ў спартовыя залы, хадзіў займацца, потым зрываўся на пару дзён, і вяртацца было ўжо сорамна: баяўся, што ўсе ў зале будуць уважаць мяне за недарэку. Каб такога не здарылася больш, наважыў запісваць ролікі ў TikTok. Людзі будуць бачыць мой прагрэс, я буду адчуваць адказнасць і не змагу кінуць — ідэя была ў гэтым. Але чаго я дакладна не мог чакаць, дык гэта таго, што людзей будзе так шмат», — расказаў нам хлопец.

«Сцісла: у яго ўсё выйшла», — пішуць на здзіўленне зычлівыя каментатары пад відэа Славы. І ён іх не падманвае: за першыя тыдні здалеў збавіць цэлых 15 кілаграмаў.