13 студзеня 2026, aўторак, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Капыльскім раёне мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў

У Капыльскім раёне мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў

Яму было 40 гадоў.

40-гадовы мужчына скончыў жыццё самагубствам. “Апошнім часам хадзіў засмучаны”, - распавядае знаёмы.

Пра трагічную смерць жыхара Капыльскага раёна «Нашай Ніве» стала вядома ад некалькіх чалавек.

22 лістапада Сяргей Ушолік абліў сябе бензінам і падпаліў. Са слоў аднаго з жыхароў, мужчына быў нападпітку, а прычынай самагубства, відаць, сталі сямейныя праблемы.

У афіцыйных зводках надзвычайных сітуацый гэты выпадак не ўзгадваецца.

Адзін з жыхароў Капыльскага раёна аб смерці Сяргея даведаўся ад сяброў. Яны збіралі грошы на ягонае пахаванне, але падрабязнасцяў не паведамлялі. Пахавалі Сяргея 23 лістапада.

Мужчына меў непаўналетнюю дачку, якую, як расказваюць, вельмі любіў.

“Сяргей быў таварыскім хлопцам. Любіў кампаніі, але быў, як мне здаецца, усё ж ранімым чалавекам, хоць паказваў сябе, што ён такі брутальны мужчына. Выпіваў, як і ўсе ў нас. Што адбылося ў ягонай сям'і, не ведаю. Сам ён у апошні час хадзіў засмучаны. Пагаворвалі, што ад яго пайшла жонка”, - распавёў пра нябожчыка яго знаёмы.

Ён мяркуе, што Сяргей не хацеў сябе забіваць. Ці быў хтосьці з Сяргеем, калі той сябе падпальваў, суразмоўца не курсе.

Сацыяльныя сеткі Сяргея поўныя фатаграфіямі з дачкой. Фота з жонкай падпісаныя "я з каханай". Апошнія выстаўленыя свае здымкі Сяргей падпісаў словамі "самотны воўк" і "ўсё будзе добра". 21 лістапада мужчына быў у сеціве апошні раз.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках