Жыхар Вілейскага раёна на сельскім свяце пакусаў мужчыну і зламаў яму нагу
6- 25.11.2023, 16:49
- 5,524
Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве.
У Вілейскім раёне ў выязным паседжанні судзілі 50-гадовага вяскоўца. Яго абвінавачвалі ў злосным хуліганстве – ён беспадстаўна збіў і пакусаў мужчыну, паведамляе прэс-служба пракуратуры.
На лаве падсудных 50-гадовы вясковец, якому інкрымінаванае злоснае хуліганства, спалучанае са знішчэннем чужой маёмасці і прычыненнем менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Інцыдэнт адбыўся 8 ліпеня 2023-га ў адной з вёсак Вілейскага раёна, дзе ў начны час у сельскім парку арганізавалі народныя гулянні.
Нецвярозы вясковец беспадстаўна ўдарыў кулаком у твар мужчыну, які стаяў побач. Потым ён яго схапіў і пацягнуў за папругу на штанах, ад чаго мужчына ўпаў на зямлю, і некалькі разоў ударыў у грудзі, а потым за грудзі ж і ўкусіў.
У пацярпелага дыягнаставалі закрыты пералом левай нагі, ранкі на твары, сінякоў і ранкі на грудной клетцы і левай назе.
На судзе абвінавачаны сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме і раскаяўся. Яго прызналі вінаватым і прысудзілі 1,5 гады «хатняй хіміі».
Прысуд яшчэ не набыў законную моц.