ХАМАС вызваліў трэцюю групу ізраільскіх закладнікаў
- 26.11.2023, 21:52
- 3,632
У адказ Ізраіль падрыхтаваў да адначасовага вызвалення з турмаў сама меней 39 палестынцаў.
ХАМАС вызваліў трэцюю групу закладнікаў, захопленых падчас нападу на Ізраіль 7 кастрычніка. На волі апынуліся 14 ізраільцян і трое грамадзян Тайланда. Асобна раней ваеўнікі адпусцілі аднаго расейца, піша Financial Times.
Паводле раней дасягнутых дамоўленасцяў, у адказ ізраільская пенітэнцыярная служба падрыхтавала да адначасовага вызвалення з турмаў сама меней 39 палестынцаў.
Акрамя таго, сёння прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нэтаньягу сустрэўся з ізраільскімі войскамі ў Газе.