26 снежня 2024, Чацвер, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ў 2024-м годзе плануецца маштабны рамонт МКАД

10
У Менску ў 2024-м годзе плануецца маштабны рамонт МКАД

Чаго чакаць кіроўцам.

Сталічныя ўлады запланавалі на наступны год вялікі рамонт Менскай кальцавой аўтадарогі. Там памяняюць блізу 100 тыс. кв. м асфальту і 2,5 км дарожных агароджаў, піша БелТА. Як арганізуюць працы, каб мінімізаваць заторы, расказалі ў «Гаррамаўтадары».

Намеснік генеральнага дырэктара ўтрымання аб'ектаў добраўпарадкавання ДВА «Гаррамаўтадар Менгарвыканкама» Арцём Ганчар паведаміў, што большасць працаў плануецца ажыццяўляць у начны час і выхадныя дні, як гэта было з рамонтам гарадскіх праспектаў сёлета.

Зрэшты, нават пры такім фармаце працаў заторы пробкі на МКАД напэўна будуць. У «Гаррамаўтадары» гэта таксама разумеюць і прызнаюць, што «немагчыма выканаць гэтыя працы без дыскамфорту для ўдзельнікаў дарожнага руху».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках