1 верасня 2024, Нядзеля, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прывід Казахстана для Лукашэнкі

Прывід Казахстана для Лукашэнкі

Пустыя паліцы або падвышаныя цэны могуць выпадкова не толькі разгайдаць лодку, але і перакуліць.

Мяркуючы з нарады ў Лукашэнкі, стабільнасць выходзіць на новы альтэрнатыўна высокі ўзровень. Інакш, як можна растлумачыць клопат аб напаўненні стала ў насельніцтва.

Сытна есці, здаецца, зараз можна толькі ў Каляды і Новы год. І тое, калі ўся вертыкаль напружыцца. У астатні час ужо ніхто нічога абяцаць не можа.

Сапраўды, дыму без агню не бывае. Чарка-скваркавы сацыяльны кантракт дае чарговую расколіну. Калядныя і навагоднія святы - асаблівы перыяд. Казахскія сябры могуць пацвердзіць, што пасля некалькіх дзён святкавання светаадчуванне крыху мяняецца і пустыя паліцы або падвышаны цэннікі могуць выпадкова не толькі разгайдаць лодку, але і перакуліць.

Да штогадовых бітваў за ўраджай і пасяўную дадаецца яшчэ адна - бітва за святочны стол. Усё ж такі “Чыпаліна” не можа замяніць паўнавартасны падручнік у эканоміцы. Асабліва, калі ў творы Джані Радары ўмудрыцца пераблытаць дабро і зло.

Telegram-канал "Нік і Майк"

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках