27 лiпеня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Шторм стагоддзя" ў Чорным моры напалохаў расейскія караблі

"Шторм стагоддзя" ў Чорным моры напалохаў расейскія караблі

І паўплываў на фронт ва Украіне.

Цыклон у Чорным моры і на поўдні Украіны нанёс шкоду інфраструктуры ў многіх раёнах прыбярэжнай Расеі і на акупаваных тэрыторыях Украіны і ўплывае на тэмп ваенных дзеянняў на фронце. Аднак “шторм стагоддзя” не спыніў ваенную дзейнасць поўнасцю.

Як паведамляюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны, ВМС Украіны і Паўднёвае аператыўнае камандаванне Украіны паведамілі, што небяспечнае надвор'е ў Чорным моры вымусіла краіну-агрэсарку Расею вярнуць усе свае ваенна-марскія караблі і ракетаносцы ў пункты базавання.

Вядомы расейскі вайсковы блогер папярэдзіў, што пагроза мін у Чорным моры вырасце як для вайскоўцаў, так і для цывільных суднаў у найбліжэйшыя дні, паколькі шторм разарваў сеткі бонаў і рассеяў мінныя палі. У выніку міны дрэйфуюць па ўсім паўночна-заходнім Чорным моры.

Некалькі крыніц паведамілі, што шторм пашкодзіў чыгуначныя лініі ў прыбярэжных раёнах, што можа мець матэрыяльна-тэхнічныя наступствы для расейскіх войскаў у акупаваным Крыме і на поўдні Украіны.

Пры гэтым, нягледзячы на складаныя варункі надвор'я, расейскія і ўкраінскія сілы працягваюць наземныя атакі па ўсёй тэрыторыі Украіны, хоць яны і замарудзіліся праз снег і дрэнную бачнасць.

Расейскія ваенныя блогеры адзначылі, што моцны снег і вецер пагоршылі бачнасць і ўскладнілі аэравыведку і артылерыйскае карэктаванне на Херсонскім кірунку, але ўкраінскія сілы скарысталіся ўмовамі недастатковай бачнасці для замацавання пазіцый на левым беразе Дняпра.

Прадстаўнік Таўрыйскай групоўкі войскаў Украіны палкоўнік Аляксандр Штупун паведаміў, што расейскія войскі на Таўрыйскім кірунку (ад Аўдзееўкі да заходняй часткі Запарожскай вобласці) скарацілі выкарыстанне артылерыі ў паўтара раза і выкарыстанне беспілотнікаў у шэсць разоў праз надвор'е.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках