27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гепарды» пашматалі «Шагедаў»

2
«Гепарды» пашматалі «Шагедаў»

Тактыка Украіны паказала сваю эфектыўнасць.

У канцы лістапада, пасля зацішша ў восеньскія месяцы, Расея і Украіна аднавілі масавыя атакі дронамі далёкага дзеяння:

Уночы 25 лістапада расейскія войскі атакавалі Украіну рэкорднай колькасцю іранскіх дронаў-камікадзэ «Шагед». Паветраныя сілы Украіны (да іх належыць і СПА) здалелі збіць 74 з 75 выпушчаных беспілотнікаў. Галоўнай цэллю атакі быў Кіеў, над украінскай сталіцай знішчаныя больш за 60 паветраных цэляў.

Праз дзень, уночы 26 лістапада над некалькімі рэгіёнамі Расеі былі збітыя 20 украінскіх дронаў. У Туле збіты беспілотнік рэзнуўся ў жылы дом, адзін чалавек атрымаў лёгкую рану. Як мінімум 5 дронаў здалелі даляцець да Маскоўскай вобласці.

Нягледзячы на ўяўную неэфектыўнасць (амаль усе дроны збіваюцца), такія атакі будуць працягвацца і павялічвацца, расказаў "Можам растлумачыць" ізраільскі вайсковы аглядальнік Сяргей Ауслендэр.

«Дроны — гэта вельмі танная замена крылатым ракетам. Яны каштуюць у разы менш, пры гэтым абцяжарваюць сістэмы СПА і прымушаюць іх марнаваць свае параўнальна дарагія ракеты. Пры гэтым абедзве стараны адаптуюць арганізацыю СПА пад такія атакі — напрыклад, Украіна імкнецца збіваць «Шагеды» з дапамогай нямецкіх гарматных комплексаў «Гепард» і не марнаваць на іх дэфіцытныя ракеты. Як бачым, гэтая тактыка паказала сваю эфэктыўнасьць».

Расейская СПА няблага ўправілася з атакай у адказ, але яе маштабы былі значна меншыя — адзначае эксперт. «УСУ яшчэ не ладзілі па-сапраўднаму масавых атак. Калі яны выпусцяць, напрыклад, сотню дронаў — вынікі расейскай СПА могуць быць значна горшыя. Да таго ж, Расея мае велізарную тэрыторыю, і для яе поўнай заслоны СПА не стае, УСУ тут маюць шырэйшы выбар магчымых цэляў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках