27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Такмаку грымнулі магутныя выбухі: ёсць загінулыя і параненыя сярод акупантаў

У Такмаку грымнулі магутныя выбухі: ёсць загінулыя і параненыя сярод акупантаў

Акупацыйныя ўлады пацвердзілі ўдар.

У акупаваным Такмаку на Запарожжы грымнулі магутныя выбухі. Іх было чуваць ва ўсіх мясцінах места, акупацыйныя ўлады пацвердзілі траплянне. Паводле мэдый, расейцы панеслі страты загінулымі і параненымі.

«Жыхары паведамляюць пра гучныя выбухі, якія чула ўсё места. За некалькі хвілін да гэтага знікла электразабеспячэнне», — напісаў мэр Бярдзянска Іван Фёдараў у сваім Telegram-канале а 8:37.

Паведамленні аб выбухах у Такмаку з'явіліся ў сеціве пад 8:20. Адзначаецца, што ў акупантаў пацэлілі тры разы, а ў кірунку места зафіксаваны рух санітарнага транспарту: нібыта ёсць параненыя і загінулыя.

Выбухі пацвердзіў калабарант, «сябра галоўнай рады адміністрацыі Запарожскай вобласці» Уладзімір Рогаў.

«У Такмаку гучна. У гэтым месце Запарожскай вобласці была чуваць сэрыя выбухаў. Прырода іх высвятляецца», — напісаў ён у сваім Telegram-канале а 8:42.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках