1 верасня 2024, Нядзеля, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

National Interest: Расейскі флот пацярпеў поўную паразу

6
National Interest: Расейскі флот пацярпеў поўную паразу

Новая Цусіма.

Расейскі флот пацярпеў поўную паразу ў вайне ва Украіне. Яго імідж беззваротна страчаны пасля знішчэння ўкраінскімі наземнымі ракетамі крэйсера «Масква». Гэта найбуйнейшы ваенны карабель, які быў страчаны ў баі з часоў Другой сусветнай вайны. Аб гэтым піша амерыканскі часопіс The National interest.

Выданне параўноўвае сітуацыю з флотам РФ са зневажальнай паразай імператарскага флоту Расеі ў расейска-японскай вайне.

У траўні 1905 года ў бітве пад Цусімай расейскі флот страціў сваю Другую і Трэцюю Ціхаакіянскую эскадры. Тады Расея ўпала з трэцяй па велічыні ваенна-марской дзяржавы ў свеце да шостай.

А да пачатку Першай сусветнай вайны Расею наўрад ці можна было назваць вайсковай марской дзяржавай. Тое ж можа быць і пасля вайны ва Украіне, адзначае выданне.

Сёння расейскі чарнаморскі флагман знаходзіцца на дне Чорнага мора, а яго флагманскі авіяносец "Адмірал Кузняцоў" праходзіць мадэрнізацыю, якая доўжыцца гадамі. І малаімаверна, што ён зможа быць адноўлены раней за канец наступнага года. Гэта адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі Расея зможа падрыхтаваць экіпаж для кіравання гэтым вайсковым караблём. Ён так доўга быў выведзены з ладу, што на службе проста няма маракоў, у якіх ёсць досвед працы на гэтым авіяносцы.

Увесну гэтага года таксама было абвешчана, што флагманскі атамны карабель Паўночнага флоту РФ - атамны лінейны крэйсер "Пётр Вялікі" тыпу "Кіраў" - будзе спісаны, паколькі яго мадэрнізацыя занадта дарагая. Акрамя таго, яго роднаснае судна, “Адмірал Нахімаў”, выведзенае з ладу яшчэ з 1999 года. І большасць вайсковых марскіх экспэртаў ставяць пад сумнеў яго магчымасці, паколькі карабель старэйшы за многіх маракоў, якія на ім служылі.

За час вайны ва Украіне дзясяткі расейскіх вайсковых караблёў былі патопленыя або пашкоджаныя. Акрамя таго, ракетай быў знішчаны штаб Чарнаморскага флоту РФ.

“Нават калі б вайна ва Украіне скончылася заўтра, і калі б Расея змагла захаваць утрыманыя ёю пазіцыі, у тым ліку Крым, гэтая вайна стала б няўдачай для Крамля. У ёй загінула больш за 200 тысяч салдат (магчыма, да 300 тысяч, са звестак з Кіева). Таксама было знішчана ад 2500 да 3000 танкаў, больш за 150 самалётаў”, - піша выданне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках