27 лiпеня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палестынскі тэрарыст са спісу на абмен адмовіўся вяртацца ў Газу

Палестынскі тэрарыст са спісу на абмен адмовіўся вяртацца ў Газу

Яго абмянялі прымусова.

Падчас трэцяга этапу выканання пагаднення паміж Ізраілем і ХАМАС аб вызваленні закладнікаў адзін з палестынскіх тэрарыстаў, якіх вызваляў Ерусалім, не захацеў вяртацца ў Газу. Зняволены на імя Алаа Абу Саніма прасіў пакінуць яго ў ізраільскай турме, бо не хацеў зноў апынуцца на тэрыторыі анклава.

Аб гэтым паведамілі ізраільскія мэдыі. Ён не хацеў вяртацца ў зону Газа, бо ў гэтым выпадку больш не зможа атрымліваць "заплату" ад адміністрацыі Палестынскай аўтаноміі.

Нягледзячы на ягоныя пратэсты, Алаа Абу Саніма быў вызвалены і дастаўлены ў Газу ў рамках абмену паміж Ізраілем і ХАМАС.

Вядома, што даўней Саніма перайшоў мяжу Ізраіля, пасля чаго здаўся праваахоўнікам і заявіў, што мерыцца ўчыніць тэракт. Аднак напраўду мужчына зрабіў гэта дзеля атрымання выплат ад Палестынскай аўтаноміі.

Адзначым, што ў абмен на вяртанне ізраільскіх закладнікаў Ерусалім вызваляе палестынскіх арабаў, якіх утрымліваюць у турмах Дамон, Мегіда, Офэр, Кацыёт, Рамон і Нафха.

Калі выкрадзеныя ізраільцяне прыбываюць на радзіму, былых зняволеных-палестынцаў садзяць у аўтобус Чырвонага Крыжа і ў суправаджэнні ізраільскай паліцыі і сіл бяспекі развозяць на адпаведныя кантрольныя пункты.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках