26 снежня 2024, Чацвер, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя зруйнуе будынак расейскага консульства

10
Фінляндыя зруйнуе будынак расейскага консульства

Пастанова была аднадушна прынятая мескай радай.

Улады фінскага места Турку выкупяць былы будынак расейскага генеральнага консульства, а потым зруйнуюць яго. Як паведамляе The Moscow Times са спасылкай на Yle, пастанова была аднадушна прынятая мескай радай у панядзелак, 27 лістапада.

Муніцыпалітэт заплаціць 1,6 мільёна еўраў за зямельны надзел плошчай 3500 квадратных мэтраў, на якім у 1974 годзе быў пабудаваны будынак плошчай 2000 квадратных мэтраў. На яго месцы паставяць новы будынак, як мяркуецца, дзіцячы садок.

Насамперш гарадскія службы маюць ачысціць глебу дзялянкі, бо на пачатку 1900-х гадоў на гэтым месцы знаходзіліся ліцейня і цынкавы завод.

Пастанова аб куплі будзе выконвацца незалежна ад яе юрыдычнага дзеяння: улады не будуць чакаць разгляду магчымых абскарджанняў.

Аб закрыцці расейскага консульства ў Турку прэзідэнт краіны Саўлі Нііністэ папярэджваў яшчэ ў ліпені 2023 года. Тады ён анансаваў захады ў адказ пасля высылання дзевяці фінскіх дыпламатаў з РФ і закрыцця генеральнага консульства ў Санкт-Пецярбургу.

“Мы рыхтуем аналагічную акцыю. Аналагам генеральнага консульства ў Санкт-Пецярбургу ў Фінляндыі з'яўляецца генеральнае консульства Расеі ў Турку», — паведамляў Нііністэ ў твітары.

Генеральнае консульства дапрацавала да 30 верасня, пасля чаго фінскія ўлады скасавалі ўмову арэнды. Яго функцыі перадалі расейскаму пасольству ў Гельсінкі, а сам будынак, які будавалі яшчэ для савецкай дыпламатычнай місіі, пасля ад'езду дыпламатаў старанна праверылі з удзелам паліцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках