1 верасня 2024, Нядзеля, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Персанальны пралік Пуціна: чаму Еўропа адмовілася ад расейскага газу

2
Персанальны пралік Пуціна: чаму Еўропа адмовілася ад расейскага газу
КАЛАЖ: NV.UA

План з «Паўночным струменем» быў няўдалым.

Ці можна, азіраючыся назад, сцвярджаць, што для Расеі ўплыў на энергетычны рынак Еўропы быў адным з інструментаў змяншэння дапамогі Украіне пасля поўнамаштабнага ўварвання? Адказ на гэтае пытанне ў інтэрв'ю 24 каналу даў экс-начальнік НАК «Нафтагаз» Андрэй Кабалёў.

Фатальная памылка

Крытычнай памылкай для расейцаў стала іх вера ва ўласную прапаганду. Гэта адбылося ўжо пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

Расейцы верылі ў свае заявы і надумалі скарыстацца гэтым, націснуўшы на кнопку. Яны ўзарвалі “Паўночныя струмені”, спадзеючыся, што Еўропа не пражыве без расейскага газу і сама прыйдзе за стол перамоў.

- Там жа адна нітка засталася цэлая, калі я правільна памятаю. Гэта значыць, у іх былі варыянты, якім чынам вярнуцца да гэтага. Расейцы планавалі дачакацца, калі Еўропа прыйдзе да іх і пачне маліць: "Дайце нам газ". Тады б Крэмль сказаў: “Вы спыніце дапамогу Украіне, а мы вам дамо газ”, - кажа Андрэй Кабалёў.

План не спрацаваў

План з “Паўночным струменем» быў няўдалым. Еўропа знайшла іншых пастаўшчыкоў, і ў Расею звяртацца не давялося. Экс-начальнік "Нафтагаза" сцвярджае, што гэта персанальны чарговы пралік Пуціна.

Акрамя таго, гэтая памылка пашырыла шлях у Еўропу для канкурэнтаў Расеі.

Яшчэ адна прычына, чаму Расеі не ўдалося зацягнуць так званую “энергетычную пятлю” - гэта нечакана магутны супраціў Украіны.

- Ён здзівіў расейцаў у дрэнным сэнсе, і ў добрым для нас. Размова ідзе аб дзеяннях як на фронце, так і ў глабальным інфармацыйным полі. Гэта значыць яны разлічвалі на сітуацыю, думаю, падобную з Крымам - што ўсё больш-менш ціха, яны зойдуць, забяруць, і ўжо потым пасля бойкі кулакамі не махаюць. Гэтага не адбылося, - разважае экспэрт.

У дадатак да ўкраінскага супраціву стаў таксама інфармацыйны адпор і эканамічнае супрацьстаянне. Гэта паказала краінам ЕЗ, што Расея не з'яўляецца моцным і страшным апанентам, як меркавалі дагэтуль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках