27 лiпеня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы заклікалі Папу Рымскага памаліцца за палякаў, якія пераследуюцца ў Беларусі

1
У Польшчы заклікалі Папу Рымскага памаліцца за палякаў, якія пераследуюцца ў Беларусі

У тым ліку - за журналіста Анджэя Пачобута.

Рэгіянальныя асацыяцыі муніцыпалітэтаў і паветаў Польшчы звярнуліся да Папы Рымскага Францішка з просьбай памаліцца за палякаў, якія пераследуюцца ў Беларусі, паведамляе MOST. Прадстаўнікі мясцовага самакіравання папрасілі праявіць салідарнасць з дэмакратычнай апазіцыяй, а таксама запатрабавалі неадкладнага вызвалення з-пад варты ўсіх палітвязняў у Беларусі, у тым ліку журналіста Анджэя Пачобута.

У сваім звароце прадстаўнікі Федэрацыі рэгіянальных асацыяцый нагадалі, што згодна з дакладам ААН, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі катастрафічная і працягвае пагаршацца.

- Каталіцкіх святароў пераследуюць і, акрамя арыштаў, іх збіваюць, запалохваюць, штрафуюць і вымушаюць пакінуць Беларусь, - гаворыцца ў звароце.

Прадстаўнікі мясцовай улады абураныя жорсткімі палітычнымі рэпрэсіямі супраць польскай меншасці, якая пражывае на тэрыторыі Беларусі.

- Тыя палякі стагоддзямі жылі на гэтых землях, і толькі таму, што яны ўсё яшчэ адчуваюць сябе палякамі і з'яўляюцца каталікамі, выказваюць салідарнасць з Польшчай і дэмакратычнай апазіцыяй у Беларусі, яны зазнаюць рэпрэсіі з боку ўсяго дзяржаўнага апарату.

Аўтары звароту заклікалі Папу Рымскага маліцца за ўсіх, хто пераследуецца ў Беларусі, і зрабіць максімальна шырокія дыпламатычныя намаганні на міжнароднай арэне для абароны дэмакратычнай апазіцыі і свабоды веравызнання ў Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках