1 верасня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя УСУ нанесла 16 удараў па пазіцыях акупантаў

Авіяцыя УСУ нанесла 16 удараў па пазіцыях акупантаў

Сілы абароны Украіны ўтрымліваюць пазіцыі на левым беразе Дняпра.

Авіяцыя Сілаў абароны Украіны нанесла 16 удараў па пазіцыях акупантаў. Украінскія сілы і надалей утрымліваюць пазіцыі на левабярэжжы Дняпра ў Херсонскай вобласці.

Пра гэта гаворыцца ў вечаровай зводцы Генштаба УСУ ў Facebook.

Галоўнае са зводкі Генштаба:

Цягам дня адбылося 56 баявых сутыкненняў. Вораг нанёс 11 ракетных і 35 авіяцыйных удараў, здзейсніў 42 абстрэлы з рэактыўных сістэмаў залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах. Таксама РФ чарговы раз атакавала Украіну ўдарным БПЛА тыпу Shahed-136/131, знішчаным украінскімі абаронцамі. У выніку расейскіх тэрарыстычных атак, на жаль, ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва. Разбурэнні і пашкоджанні зазналі прыватныя жылыя дамы і іншая цывільная інфраструктура.

На Валынскім і Палескім кірунках аператыўнае становішча без істотных зменаў. Прыкметаў фармавання наступальных груповак не выяўлена. Пэўныя падраздзяленні ўзброеных сілаў Беларусі выконваюць задачы ў памежных з Украінай раёнах.

На Северскім і Слабажанскім кірунках праціўнік захоўвае ваенную прысутнасць у памежных раёнах, праводзіць дыверсійна-выведную дзейнасць, ажыццяўляе абстрэлы населеных пунктаў з тэрыторыі РФ, нарошчвае шчыльнасць мінна-выбухных загародаў уздоўж дзяржаўнай мяжы Украіны. Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы ворага зазналі блізу 15 населеных пунктаў.

На Купянскім кірунку вораг вёў беспаспяховыя штурмавыя дзеянні паблізу Сінькоўкі і Петрапаўлаўкі Харкаўскай вобласці, дзе Сіламі абароны адбіты 4 атакі. Нанёс авіяцыйныя ўдары непадалёк Іванаўкі і Стэпнай-Навасёлаўкі Харкаўскай вобласці. Пад артылерыйскім і мінамётным агнём апынуліся блізу 10 населеных пунктаў.

На Ліманскім кірунку праціўнік вёў беспаспяховыя штурмавыя дзеянні ў раёне населенага пункта Тэрны Данецкай вобласці, дзе сіламі абароны адбітыя 3 атакі. Нанёс авіяцыйны ўдар у раёне населенага пункта Спірнае Данецкай вобласці. Ад варожых артылерыйскіх і мінамётных абстрэлаў пацярпелі больш за 10 населеных пунктаў.

На Бахмуцкім кірунку праціўнік вёў штурмавыя дзеянні ў раёнах Багданаўкі, Клішчыеўкі, Андрэеўкі і Севернага Данецкай вобласці, дзе сіламі абароны адбіта 16 атак. Нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах населеных пунктаў Часіў Яр, Тарэцк Данецкай вобласці. Пад артылерыйскім і мінамётным агнём апынуліся блізу 10 населеных пунктаў.

На Аўдзееўскім кірунку вораг вёў беспаспяховыя штурмавыя дзеянні блізу Стэпавага, Аўдзееўкі, на поўдзень ад Тоненькага, Первамайскага Данецкай вобласці, дзе Сіламі абароны адбіта 15 атак. Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы ворага зазналі блізу 15 населеных пунктаў.

На Мар'інскім кірунку ўкраінскія ваяры адбілі 12 атак праціўніка ў раёнах Краснагораўкі, Мар'інкі і Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці. Пад артылерыйскім і мінамётным агнём акупантаў апынуліся блізу 10 населеных пунктаў Данецкай вобласці.

На Шахтарскім кірунку вораг наступальных (штурмавых) дзеянняў не вёў. Абстраляў з артылерыі і мінамётаў блізу 10 населеных пунктаў.

На Запарожскай кірунку праціўнік 2 разы беспаспяхова спрабаваў аднавіць страчанае становішча ў раёне Рабоціна Запарожскай вобласці. Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы зазналі больш за 20 населеных пунктаў.

На Херсонскім кірунку вораг нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах населеных пунктаў Берыслаў і Казацкае Херсонскай вобласці. Артылерыйскія абстрэлы зазналі Херсон, Дудчаны, Львоўскае, Мікольскае Херсонскай вобласці і Дзмітраўка, Ачакаў Мікалаеўскай вобласці.

Украінскія ваяры надалей утрымліваюць пазіцыі на левабярэжжы Дняпра Херсонскай вобласці. Прадаўжаюць наносіць агнявую паразу ворагу.

Цягам дня авіяцыя Сілаў абароны нанесла 13 удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі і 3 – па зенітна-ракетных комплексах ворага.

Падраздзяленні ракетных войскаў падбілі пункт кіравання, 5 сродкаў супрацьпаветранай абароны, 9 артылерыйскіх сродкаў і станцыю радыёэлектроннай барацьбы праціўніка.

Паводле звестак Генштаба, ва Украіне за мінулы дзень ліквідавалі 860 расейскіх акупантаў. У цэлым страты РФ з пачатку поўнамаштабнага ўварвання перавысілі 326000 вайскоўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках