27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане «вагнераўца» адправілі ў турму

3
У Казахстане «вагнераўца» адправілі ў турму

Ён ваяваў супраць УСУ пад Бахмутам.

У Казахстане суд адправіў у турму былога найміта ПВК «Вагнер». Ён раней ваяваў супраць УСУ на Бахмуцкім кірунку.

Пра гэта паведамляе казахстанская служба «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода».

У сакавіку сёлета Аляксей Шомпалаў убачыў аб'яву ў сацыяльнай сетцы пра высокааплатную працу на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Яму паведамілі, што працаўладкаванне звязанае з уступленнем у шэрагі прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» для ўдзелу ў баявых дзеяннях РФ на тэрыторыі Украіны.

Пагадзіўшыся на гэтую працу, у тым жа месяцы ён выехаў у Расею. Пасля прыбыцця ў размяшчэнне вучэбна-трэніровачнага лагера ваенных наймітаў ПВК «Вагнер», як паведамляецца, заключыў кантракт аб уступленні ў іх шэрагі «як ваенны найміт» для далейшага ўдзелу ў баявых дзеяннях.

У судзе ён расказаў, што яго размеркавалі ў артылерыю, з 27 красавіка да 13 траўня ён зараджаў гармату «Д-20».

Акупант ваяваў пад Бахмутам

У траўні сёлета мужчына перасек расейска-ўкраінскую мяжу і ўдзельнічаў як найміт у Бахмуцкім раёне на тэрыторыі Украіны ў баявым артылерыйскім падраздзяленні, выконваючы загады зараду гарматы-гаўбіцы.

Пазней трапіў пад артылерыйскі абстрэл УСУ, атрымаўшы аскепкавае пранікальнае раненне рукі, яго шпіталізавалі і камісавалі. Пасля ён вярнуўся ў Казахстан.

34-гадовы жыхар пасёлка Тапар Карагандзінскай вобласці Аляксей Шомпалаў асуджаны да шасці гадоў васьмі месяцаў пазбаўлення волі за ўдзел у вайне Расеі супраць Украіны.

Тэрмін пакарання лічыцца з траўня 2023 года, з моманту ўзяцця пад варту.

Згодна з заканадаўствам Казахстана, абвінавачанне ў наёмніцтве прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі да 10 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці або без.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках