27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачалося: названыя два факты, якія паказваюць на канец Пуціна ў РФ

9
Пачалося: названыя два факты, якія паказваюць на канец Пуціна ў РФ

У Расеі адбываецца маштабны «італійскі страйк».

Настроі ў РФ у апошні час моцна змяніліся. Расейцы больш не хочуць вайны, нягледзячы на намаганні крамлёўскай прапаганды.

Пра гэта ў сваім блогу ў YouTube расказаў вядомы расейскі гісторык, палітык Дзмітрый Чарнышэўскі.

«Я ўсё чакаў, калі з'явіцца нарэшце першая добрая навіна, якая мела адлюстраваць першыя змены грамадскай думкі… Гэта не хуткая справа, але яна мусіла пачацца. І яна пачалося... Ёсць як мінімум два сур'ёзныя чыннікі, якія паказваюць, што ў Расеі адбываецца павольная змена свядомасці ў бок усведамлення рэальнасці, адпрэчвання вайны і ўкаранення глыбокага пасіўнага негатыву ў дачыненні да ўсяго гэтага рэжыму фашыстоўскага... Першае - гэта вядомы рух салдацкіх жонак , які раптам вылез як Піліп з канапель. Улада выявілася да гэтага зусім не гатовая… Гэта ж глыбінны народ, у якім пачаўся гэты рух… Яго раздушаць, але гэта першая прыкмета. У такіх рэжымах, як пуцінскі, заўсёды ўсё пачынаецца з ультралаялісцкіх пазіцый: «Мы за цябе, кароль вялікі наш (...), але твае паганыя міністры… дазволь народзіку дапамагчы»... Гэта першы сімптом», — расказаў гісторык.

Другая прыкмета, паводле ягоных слоў, гэта публікацыя сацыялагічнай групай Russian Field гучнага апытання расейцаў, якое тычыцца стаўлення да "спецаперацыі".

Важнае ў гэтым выпадку тое, што Крэмль даў дазвол апублікаваць факты, якія паказваюць на нежаданне расейцаў працягваць вайну.

«Апытанне праводзілі на заданне ўлады… Гэта запыт! Але з нечаканым вынікам. Колькасць тых, хто супраць вайны, перавысіла тых, хто за... І гэта пры тым, што гэтае апытанне зробленае ў перыяд дыктатуры, і няправільнае слова можа табе вылезці бокам... 74% ухвалілі б неадкладнае спыненне ваенных дзеянняў... Фундаментальны факт — гэта афіцыйнае апытанне, санкцыянаванае зверху … Мабыць, лічбы там трошкі падпраўленыя. Але гэта ўсё адно. Важна, што ў Расеі ўпершыню прызналі, што народ стаміўся, што хоча супакою. Гэта зроблена для нейкіх сваіх мэт у Крамлі, у крамлёўскіх вежах, для перамоў з Захадам. Яны маюць сваю гульню… Але гэта адлюстроўвае працэс змены свядомасці ў Расеі», — расказаў Чарнышэўскі.

Паводле апытання, зазначыў ён, слепа падтрымліваюць пуцінскі рэжым і ягоную вайну толькі 20% расейцаў. Гэта катастрофа для Пуціна.

«Гэта менш, чым зазвычай бывае… Стабільная група падтрымкі таталітарных рэжымаў — 30%. А мы маем толькі 20%, і гэта добра. І гэтыя астатнія 80% — гэта трывалая грамадская думка, якую ўжо не павернеш… Асноўная маса насельніцтва прыйшла да пэўных высноў, і гэтыя высновы для ўлады несуцяшальныя. Народ пайшоў шляхам пасіўнага супраціву — «італійскі страйк»... Сфармавалася велізарная дуля ў кішэні», — выказаў меркаванне гісторык.

Ён папярэдзіў, што вынікам падзей стане крах пуцінскага рэжыму.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках