27 лiпеня 2024, Субота, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы масава падарваліся на сваіх мінах: у Крынках усчаўся бунт

8
Расейцы масава падарваліся на сваіх мінах: у Крынках усчаўся бунт

Стала вядомая прычына «самападрываў».

Кіраўніцтва расейскага войска засакрэціла карты мінных палёў ва Украіне. Таму акупанты часта падрываюцца на сваіх мінах і нясуць страты.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на вяшчальніка Генеральнага штаба УСУ Андрэя Кавалёва ў эфіры тэлемарафона.

«У ваколіцы часова акупаваных Крынак Херсонскай вобласці адно з падраздзяленняў 810 марской пяхоты расейскіх акупацыйных войскаў адмовілася выконваць загад і ісці на штурм пазіцый УСУ. Матывавалі сваю адмову расейскія тэрарысты адсутнасцю каардынацыі з артылерыяй, непагаддзю і адсутнасцю выведных звестак», — заявіў вяшчальнік.

Са слоў Кавалёва, штурмавыя дзеянні таксама ўскладняюць мінныя загароды, зробленыя захопнікамі.

"Карты гэтых мінных палёў засакрэчаныя, а інфармацыя штурмавым падраздзяленням акупантаў перадаецца толькі аб квадратах і без дакладных каардынат", — дадаў ён.

Так, за месяц 810-я брыгада марской пяхоты РФ страціла блізу 50 жаўнераў праз падрыў на ўласных мінах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках