3 сакавiка 2024, Нядзеля, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З’явілася яшчэ адна версія ліквідацыі расейскага генерала Завадскага

З’явілася яшчэ адна версія ліквідацыі расейскага генерала Завадскага
УЛАДЗІМІР ЗАВАДСКІ

Магчыма, гэта была не міна.

Учора, 28 лістапада, у Сеціве з'явілася навіна аб тым, што ва Украіне нібы на міне падарваўся генерал УС РФ Уладзімір Завадскі, намеснік камандзіра 14-га вайсковага корпуса.

Аднак ужо сёння некаторыя расейскія вайсковыя карэспандэнты заявілі, што існуе і другая версія яго ліквідацыі, інфармуе Telegram-канал Supernova+.

Другая версія абвяшчае аб тым, што 28 лістапада Завадскі быў ліквідаваны ў раёне Крынак на левым беразе Херсоншчыны. Нібыта ён патрапіў пад агонь украінскага БТР-82А.

Калі другая версія дакладная, то на левым беразе УСУ ўжо актыўна не толькі карыстаюцца бранятэхнікай, але і трафейнай тэхнікай. На канец снежня 2022 года УСУ ўзялі ў якасці трафеяў 177 расейскіх БТР-82.

Таксама не выключана, што агонь па Завадскім вялі свае ж. Магчыма, такім чынам УС РФ адпомсцілі вышэйшаму камандаванню за тое, што іх кідаюць на штурм, зыход якога загадзя вядомы.

Нагадаем, аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны паведамілі, што напярэдадні УСУ вялі баі з войскам РФ у раёне Поймы і Крынак. Таксама стала вядома, што расейцы ў гэтым раёне масава падарваліся на сваіх мінах, з-за чаго сярод акупантаў у Крынках успыхнуў бунт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках