Афіцэр УСУ: Расейцы пачалі адступаць, выставіўшы параненых як «жывы шчыт»
1- 29.11.2023, 12:54
- 12,566
Раскрыты рэальныя маштаб страт войскаў РФ.
Начальнік штаба артылерыі 4-й брыгады "рубеж", маёр Нацыянальнай гвардыі Дзяніс Нагорны паведаміў, што Сілы абароны Украіны актыўна адбіваюць атакі ворага. Супраціўнік, адыходзячы, выкарыстоўвае ўласных параненых як “жывы шчыт” і папаўняе свае шэрагі асуджанымі і мабілізаванымі. Пра гэта ён распавёў у эфіры "Эспрэса".
“Расейцы працягваюць весці актыўныя штурмавыя дзеянні на пазіцыях Сіл абароны. Выкарыстоўваюць падраздзяленні мабілізаваных, "ахматаўцаў", "Шторм-Z". Спрабуюць замацавацца на нашых пазіцыях, мы актыўна адбівааем гэтыя штормы», - паведаміў вайсковец.
Афіцэр дадае, што супраціўнік нясе страты да 95%, выкарыстоўваючы сваіх параненых у якасці "жывога шчыта" падчас адступлення. У той жа час адбываецца інтэнсіўнае папаўненне шэрагаў супраціўніка, асобамі, якія былі раней асуджаныя і свежамабілізаванымі.
Паводле ягоных слоў, у Расеі пачалася актыўная мабілізацыя, і вораг фармуе свае вайсковыя сілы для прадаўжэння штурмаў.
“60% такіх падраздзяленняў – гэта не падрыхтаваныя людзі, без базавай падрыхтоўкі, так званае гарматнае мяса і 40% расейцаў непасрэдна рыхтуюць да штурмавых дзеянняў”, – падкрэсліў начальнік штаба артылерыі 4-й брыгады “рубеж”.