27 лiпеня 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Рыгора Кастусёва прыйшоў першы ліст з ПКТ

2
Ад Рыгора Кастусёва прыйшоў першы ліст з ПКТ
РЫГОР КАСТУСЁЎ
ФОТА: RACYJA.COM

Палітвязень адчувае пагаршэнне стану ў сувязі з анкалагічным захворваннем.

Аб настроі Рыгора Кастусёва "Радыё Свабода" распавёў ягоны зяць Дзмітрый Антончык, які з сям'ёй жыве ў Польшчы.

“Вельмі непакоіцца наконт лекаў, якія перадаюць з волі — што могуць да яго не дайсці. Паколькі адчувае пагаршэнне стану ў сувязі з анкалагічным захворваннем”, - кажа Антончык.

Былога старшыню Партыі БНФ і кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Рыгора Кастусёва 11 лістапада перавялі ў ПКТ — памяшканне камернага тыпу, дзе рэжым утрымання нязначна мякчэйшы, чым у штрафным ізалятары. Са слоў сваякоў, спагнанне для яго расцягнецца на 4 месяцы. Між тым вядома, што Рыгору Кастусёву пастаўлены дыягназ анкалагічна хворага. Якое лячэнне яму праводзяць у ПКТ калоніі, вядомай як “Ваўчыныя Нары”, - невядома.

“Згодна з планам, які склалі лекары падчас абследавання, у лістападзе-снежні яму павінны рабіць аналіз крыві. Але ці будзе ён, невядома. Вынікаў абследавання дагэтуль не паведамляюць. Ён арыентуецца на самаадчуванне, а яно не становіцца лепшым. Яшчэ вельмі спадзяецца на медыцынскую бандэроль”, - паведаміў Зміцер Антончык.

Аб умовах утрымання ў ПКТ, паводле слоў Дзмітрыя Антончыка, Рыгор Кастусёў нічога не напісаў.

“Проста напісаў, што “пераехаў у іншае месца”, і больш пра ПКТ нічога. У лісце больш аб тым, як ён чакаў спаткання. Яно было запланавана сёння, 29 лістапада, ужо паперы былі падпісаныя, але замест гэтага ён сядзіць у ПКТ. Вельмі шкадуе, што не ўбачыўся з роднымі.

Шмат асабістых зваротаў напісаў з гэтай прычыны. Зразумелы настрой, калі чалавек у такім фізічным стане, так спадзяваўся на сустрэчу, а яна не адбылася. На маю думку, гэта таксама здзек”, - мяркуе Зміцер Антончык.

Былому старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву 66 гадоў. У верасні 2022 года суд прызнаў Кастусёва вінаватым у "змове з мэтай захопу ўлады" і прысудзіў да 10 гадоў зняволення. Яшчэ ў менскім СІЗА ў палітвязня дыягнаставалі анкалагічнае захворванне.

Апошняе медыцынскае абследаванне Кастусёў прайшоў у жніўні, але вынікаў агляду і аналізаў яму тады не паведамілі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках