У акупаваным Данецку падарвалі склад боепрыпасаў расейцаў
- 29.11.2023, 15:26
- 6,030
![У акупаваным Данецку падарвалі склад боепрыпасаў расейцаў](https://i.c97.org/ai/573480/aux-head-1701260774-20231129_vzryv_donetsk_360.jpg)
Абломкі даляталі ў іншыя раёны.
У Куйбышаўскім раёне часова акупаванага Данецка адбыўся магутны выбух. Быў знішчаны чарговы склад боепрыпасаў, які расейскія захопнікі старанна ахоўвалі.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік Украінскай добраахвотніцкай арміі "Поўдзень" Сяргей Братчук у Telegram.
Сіла ўдару была такой, што аскепкі памяшкання даляталі да найбліжэйшых раёнаў - Кіеўскага і Пралетарскага.
«Часова акупаваны Данецк. Ёсць пацвярджэнне, што ўчора ў мікрараёне Азотным (Куйбышаўскі раён) мінус склад з БК», - урачыста напісаў ён.
![](https://i.c97.org/ai/573480/aux-1701260708-photo2023-11-2911-21-39.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/573480/aux-1701260708-aaece6f-24e5da5-7e1951b-24417b2-1dbcafa-putin690.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/573480/aux-1701260708-eb94cef-690.jpg)