27 лiпеня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі аэрапорт засыпае снегам

1
Менскі аэрапорт засыпае снегам

Могуць быць змены ў раскладзе.

Снегаўборачная тэхніка на ўзлётна-пасадачнай паласе і пероне працуе практычна бесперапынна.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у найбліжэйшыя суткі ў сталічным рэгіёне чакаюцца моцны снег, мяцеліца, на асобных адрэзках дарог – галалёдзіца.

Снегаўборачная тэхніка на ўзлётна-пасадачнай паласе і пероне працуе практычна бесперапынна, праводзіцца расчыстка і апрацоўка аэрадромных пакрыццяў ад снегу і наледзі. У такіх працах задзейнічана блізу 30 адзінак спецтэхнікі, паведамляе Менскі аэрапорт у сваім тэлеграм-канале.

Аэрапорт працуе штатна, рэйсы выконваюцца ў адпаведнасці з сутачным планам палётаў. Але магчымыя кароткачасовыя адхіленні ў раскладзе.

Таму пасажырам рэкамендуюць браць да ўвагі ўмовы надвор’я і планаваць паездку ў аэрапорт загадзя, бо дарожны рух можа быць абцяжараны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках