27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца МУС Літвы прапанавала абмежаваць правы беларускіх спецслужбаў у Інтэрполе

9
Кіраўніца МУС Літвы прапанавала абмежаваць правы беларускіх спецслужбаў у Інтэрполе
АГНЕ БІЛАТАЙЦЕ

Каб тыя не выкарыстоўвалі сяброўства для дасягнення сваіх палітычных мэтаў.

Інтэрпол не павінен дапусціць, каб Расея і Беларусь маглі выкарыстоўваць сваё сяброўства ў арганізацыі для дасягнення палітычных мэтаў і пераследу іншадумцаў, заявіла на 91-й Генеральнай асамблеі Інтэрполу ў Вене кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайце.

Яна адзначыла, што Літва асуджае выкарыстанне міжнародна-прававых інструментаў для палітычна матываваных пераследаў і просіць падтрымкі ў гэтым пытанні.

«Інтэрпол павінен зрабіць усё, каб не дапусціць, каб такія недэмакратычныя дзяржавы, як Расея ці Беларусь, выкарыстоўвалі сяброўства для дасягнення сваіх палітычных мэтаў. Міжнародная супольнасць не можа мірыцца са злоўжываннем каналам Інтэрполу, пераследам грамадзянаў як сваіх, так і іншых краінаў у палітычных мэтах», – сказала Білатайце.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках