Менск спыніўся ў 10-бальных заторах
6- 29.11.2023, 18:55
- 18,254
На гэты момант у сталіцы зафіксавана 11 ДТЗ.
На дарогах Менска вечарам 29 лістапада ўтварыліся 10-бальныя заторы. Пра гэта паведамляе сэрвіс «Яндекс.Пробки».
Заторы да 9 балаў захаваюцца прыкладна да 19.00. Чакаецца, што пасля загружанасць сталічных вуліцаў паступова пойдзе на спад.
На гэты момант у сталіцы зафіксавана 11 ДТЗ. Раней у ДАІ паведамілі, што інспектары нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. Усіх удзельнікаў дарожнага руху заклікалі быць уважлівымі і асцярожнымі. У Дзяржаўтаінспекцыі таксама папярэдзілі, што на вуліцы Ваўпшасава з боку вуліцы Солтыса ў кірунку вуліцы Корвата ўскладнены рух – праз снегапад велікагруз не можа падняцца ў гару.