27 снежня 2024, Пятніца, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і В'етнам рыхтуюцца скасаваць візы

3
Беларусь і В'етнам рыхтуюцца скасаваць візы

Раней В'етнам устанавіў для грамадзянаў Беларусі магчымасць уезду без візы на тэрмін да 15 дзён.

Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення з В'етнамам пра скасаванне візаў для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Праект ухвалены ўказам №383, падпісаным сёння, паведамілі ў ягонай прэс-службе.

На правядзенне перамоваў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта ўпаўнаважанае Міністэрства замежных справаў.

Нагадаем, з 15 сакавіка 2022 года да 14 сакавіка 2025 года В'етнам устанавіў для грамадзянаў Беларусі магчымасць уезду без візы на тэрмін да 15 дзён. Пры больш доўгім знаходжанні трэба аформіць візу.

Таксама Лукашэнка ўхваліў пагадненне з В'етнамам пра перадачу асобаў, асуджаных да пазбаўлення волі, для далейшага адбывання пакарання. МУС правядзе перамовы паводле гэтага дакумента і падпіша яго ў выпадку дасягнення дамоўленасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках