Беларускі футбаліст Кутузаў расказаў, як яму дапамагла італійская мафія
4- 3.11.2023, 18:03
- 13,334
Гісторыя адбылася, калі ён гуляў за «Бары».
Беларускі экс-форвард «Мілана» Віталь Кутузаў падзяліўся гісторыяй аб сваіх сувязях з італійскай мафіяй падчас жыцця ў Бары, піша «Трибуна».
«Аднойчы мой сусед падышоў, папрасіў у мяне футболку «Інтэра», сказаў, што для аднаго знаёмага, які тут вельмі шмат чым кіруе. Ну, гэта значыць, шматлікія працэсы ў Бары, увогуле, праходзяць скрозь яго. Я ўзяў футболку, аддаў яму. Ён пасля гульні падышоў і сказаў, што калі нешта трэба будзе ў Бары, ты нам скажы, мы вельмі ўдзячныя табе за твой жэст.
Праз нейкі час на трэніроўцы нейкі заўзятар за агароджай стаяў, крычаў, маўляў, вы тамака дрэнна гуляеце, брамнік - ідыёт, цэнтральны абаронца не можа адну перадачу зрабіць. Прычым гучна яшчэ такім голасам, я нешта яму ў адказ крыкнуў, бо бачу, што на калектыве гэта адбіваецца.
Мы выйшлі з ім паразмаўляць. Там ахова была, таксама праз аднаго чалавека перакрыкваліся. У выніку я пайшоў у раздзявалку, а ён мне ўслед крычыць, кажа, я ведаю, дзе ты жывеш, ведаю, дзе твая сям'я. Я тады бяру тэлефон, тэлефаную сябру, расказваю сітуацыю.
А на наступны дзень прыйшоў на трэніроўку пасля абеду і мне распавялі, што той заўзятар прыйшоў а 7-й раніцы, пад офісам сядзеў, чакаў, пакуль хто-небудзь прыйдзе, адкрые. А потым ён прасіў ва ўсіх прабачэння, сказаў, што больш так паводзіць сябе не будзе, перайначыў сваю пазіцыю ў корані, і таму будзе ўсіх паважаць», - распавёў Кутузаў.