«Задрыжаў тэлецэнтр»: у Бранску прагрымеў магутны выбух на складзе «Шахедаў»
9- 30.11.2023, 8:11
- 23,688
![«Задрыжаў тэлецэнтр»: у Бранску прагрымеў магутны выбух на складзе «Шахедаў»](https://i.c97.org/ai/573542/aux-head-1701323540-20231130_bransk_360.jpeg)
Паведамляецца аб нападзе некалькіх груп беспілотнікаў.
Увечары ў сераду, 29 лістапада, у расейскім Бранску а 18:12 паводле мясцовага часу прагрымеў магутны выбух. Паведамлялася аб удары па складзе, дзе захоўваліся іранскія робаты-камікадзэ тыпу Shahed.
У Расеі іх называюць «Геранямі» і выкарыстоўваюць для нападаў на аб'екты ўкраінскай інфраструктуры.
Пра гэта пісалі расейскія Telegram-каналы. Таксама былі апублікаваныя кадры выбуху ў Бранску, піша obozrevatel.com.
Сцвярджалася, што склад з «Шахедамі» быў атакаваны некалькімі групамі ўкраінскіх беспілотнікаў.
![](https://i.c97.org/ai/573542/aux-1701320808-2023-11-29-23-34-27.webp)
![](https://i.c97.org/ai/573542/aux-1701320808-znimok-ekrana-2023-11-29-o-23-39-39.webp)
![](https://i.c97.org/ai/573542/aux-1701320808-znimok-ekrana-2023-11-29-o-23-39-59.webp)
У сеціве пісалі, што ад выбуху задрыжалі сцены дома, размешчанага ў раёне тэлецэнтра ў Бранску. Інфармацыя аб магчымых пацярпелых удакладняецца.