Усё змянілася з 2012 года: што адбылося з Пуціным
7- 30.11.2023, 8:58
- 21,228
Кіраўнік РФ нечакана скасаваў важныя мерапрыемствы і проста "знік".
Існуюць розныя версіі таго, што кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін адчувае сур'ёзныя праблемы са здароўем ці ўвогуле памёр. Аднак размовы пра гэта пачаліся яшчэ ў 2012 годзе.
Пра гэта «24 Каналу» распавёў пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч, расейскі апазіцыянер Расціслаў Мурзагулаў, адзначыўшы, што такую версію яму распавёў знаёмы, які з'яўляўся адным з уплывовых палітыкаў Расеі. Ён сцвярджае, што гэтыя размовы вяліся ў Крамлі.
«Узнікла такая сітуацыя, што Пуцін у 2012 годзе раптам знік. Скасаваў усе мерапрыемствы важныя, скасаваў паездку на G8. Адправіў туды Мядзведзева», - распавёў публіцыст.
Усё нібыта таму, што прэзідэнт Расеі павінен быў фармаваць урад. Хаця, паводле расейскіх законаў, гэта павінен рабіць прэм'ер. Адзін з ад'ютантаў Пуціна, са слоў суразмоўцы пісьменніка, казаў пра тое, што прэзідэнту Расеі нібыта дыягнаставалі анкалогію. А некаторыя лекары сцвярджалі, што ён не пражыве больш за год.
«І раптам Пуцін з'яўляецца назад. Здаровы, прыгожы. Усюды ездзіць, нічога не касуе і ўрад сам ужо не фармуе, і ва ўсім удзельнічае ахвотна», - падкрэсліў Мурзагулаў.
Тады пачаліся цікавыя супадзенні. Так пачалі «разганяць» тых людзей, якія размаўлялі з прэзідэнтам Расеі. Каго прызначылі губернатарам, а каго адправілі ў сілавыя структуры.
Да таго ж у той жа прыкладна перыяд Уладзімір Пуцін развёўся з жонкай Людмілай. Тады ўзнікла легенда пра «феерычны раман» з гімнасткай Алінай Кабаевай. Аднак афіцыйна кіраўнік Крамля яе не прадставіў.
«Падмяніць хворага Пуціна двайніком з іх логікі - гэта напраўду, напэўна, не большае вар'яцтва, чым нападаць на суседнюю краіну пад нейкай падставай «пошуку» міфічных «нацыстаў». Яны самі прывучаюць да таго, што людзі вераць у гэта ўсё, бо яны чыняць гэтае вар'яцтва кожны дзень», - падкрэсліў грамадскі дзеяч.