Палітолаг: Параноік Лукашэнка мае рэальныя праблемы з галавой
11- 30.11.2023, 9:13
- 17,042
Саміт АДКБ дадаў клопату дыктатару.
Апошні саміт АДКБ у Беларусі паказаў: арганізацыя здзімаецца. Трэмар Лукашэнкі гэта толькі пацвердзіў.
Пра гэта «Белсату» заявіў палітолаг Зміцер Балкунец.
«Калі гавораць аб тым, што АДКБ гарантуе бяспеку краін у выпадку, напрыклад, нейкіх замежных пагроз, то ці будуць беларускія войскі абараняць Далёкі Усход Расеі ці нават межы Казахстана ці Кыргызстана? Не. Гэтага не будзе. І кіргізскія войскі не будуць абараняць беларуска-польскую мяжу, калі нешта там адбудзецца. Але нічога не здарыцца, бо ніхто ніякай пагрозы не нясе, акрамя таго трэмару, які адбываецца ў галаве Лукашэнкі, які мае нейкія праблемы з галавой. Вось гэта мае значэнне толькі, паранаідальная сітуацыя. Я думаю, што ніякія войскі АДКБ няздольныя абараняць нейкія вонкавыя межы», – заявіў Зміцер Балкунец.
Нагадаем, што Лукашэнка дзіўна дрыжаў на саміце АДКБ у Менску. Трэмар дыктатара, які тросся, чакаючы Пуціна, трапіў у аб'ектывы камер. Гэта падагрэла інфармацыю аб сур'ёзных праблемах са здароўем Лукашэнкі.
Лекар аднаго са шпіталяў Менска, які пажадаў захаваць ананімнасць, расказаў Charter97.org, што ў дыктатара можа быць эсэнцыйны трэмар.