Сілавікі затрымалі дырэктара IT-кампаніі, які хваліў Лукашэнку
16- 30.11.2023, 18:27
- 19,750
Лукашысты прыйшлі па свайго.
Лукашысты пахваліліся затрыманнем дырэктара IT-кампаніі. Затрыманы – 38-гадовы гамяльчук Юрый Баль.
Амаль два гады таму ён стаў дырэктарам кампаніі «Элітсофт», якая распрацоўвае ідэі для 1C. Асноўныя кліенты кампаніі – дзяржаўныя прадпрыемствы і ўстановы. Сярод іх – Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, Міністэрства замежных справаў, Гомсельмаш і Беларуснафта.
Характэрна, што ў сацсетках мужчына хваліць Лукашэнку, дзякуе «Белай Русі», віншуе ўсіх з савецкімі святамі і хваліцца вандроўкамі ў РФ.